У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўшаноўванне лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. У адрозненне ад вялікай сцэны Палаца Рэспублікі сустрэча насіла больш камерны характар. Гасцямі сталі чытачы, студэнты і прадстаўнікі творчых аб'яднанняў. А героямі - калектыў сталічнай дзіцячай музычнай школы імя Яўгена Глебава на чале з заслужаным дзеячам культуры Беларусі Тамарай Куніцкай і прадстаўнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з Салігорска, кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва Раіса Раманеня.
Арганізатар сустрэчы - Нацыянальная бібліятэка – падрыхтаваў вялікую кніжна-ілюстрацыйную выставу пад назвай "Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца". У экспазіцыі перыёдыка, каталогі, кнігі, якія распавядаюць пра ўсіх 15-ці лаўрэатах за мінулы год.