Аляксандра Сасновіч змагаецца за выхад у чвэрцьфінал турніру "Кубак Крамля"

17 октября 2018

Аляксандра Сасновіч у гэтыя хвіліны змагаецца за выхад у чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" "Кубак Крамля" з прызавым фондам амаль мільён долараў. Гэтыя кадры мы атрымліваем з Масквы, у другім крузе спаборніцтваў беларуска сустракаецца з 10-й ракеткай свету - галандкай Кікі Бертэнс. За Сасновіч 31 пазіцыя ў рэйтынгу ВТА. Таму букмекеры аддавалі перавагу апанентцы. Тым не менш Аляксандра выйграла першы сэт, 6:3, але другая партыя засталася за Бертэнс, 6:4. Зараз ідзе трэці сэт, ён і стане вырашальным. Пакуль 2:0 вядзе беларуска. Прамую трансляцыю сустрэчы паказвае тэлеканал "Беларусь 5".