Міжнародны дзень абароны дзяцей работнікі сталічнага прадпрыемства адзначаюць сем'ямі і на працы

1 июня 2013

Толькі на месцы дарослых іх дзеці. Сёння сто школьнікаў зоймуць пасады дырэктара, інжынераў і маркетолагаў. І нават папрацуюць за сапраўднымі бацькоўскімі станкамі. Пасля напружанай працы сытны абед і абавязкова святочны канцэрт з казачнымі героямі.


Завершыцца дзіцячае свята адкрыццём выставы ўласных малюнкаў і пасадкай дрэў. Такім чынам дзеці сёння самастойна створаць сваю Алею росту.