Аляксандр Карніцкі будзе выступаць у чэмпіянаце Ізраіля

2 сентября 2016

Аляксандр Карніцкі стаў трэцім беларусам, які будзе выступаць у чэмпіянаце Ізраіля. Хаўбек БАТЭ перайшоў у "Хапаэль" з горада Раанана. Пагадненне разлічана на тры гады. Мінулы сезон клуб завяршыў на 6-ым месцы, а ў новым стартаваў з двух паражэнняў. 

Нагадаем, таксама ў Ізраілі за "Макабі" з Тэль-Авіва выступае Ягор Філіпенка, а за "Хапаэль" Кфар-Сава - Максім Скавыш.