Рызыкі і пагрозы ў Мінску ігнараваць не могуць, але шлюць міралюбны меседж на знешні контур

18 июня 2023

Беларусь нікому не пагражае, але заўсёды гатова і здольная адказаць на пагрозы. Усе намаганні ўзброеных сіл і ваенна-прамысловага комплексу накіраваныя менавіта на гэта. Мы не можам дазволіць заспець сябе знянацку!

Мілітарызацыя рэгіёна з падачы Захаду вымушае нас трымаць руку на пульсе абаронкі.  Без сучаснага ўзбраення адстойваць бяспеку немагчыма. А таму развіваем уласны ВПК і ўсяляк умацоўваем лінію абароны.

Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі - як раз для гэтага. А  не для таго, каб пагражаць свету. Заявы наконт гэтага Аляксандр Лукашэнка зрабіў на адным з прадпрыемстваў абароннага комплексу. Дзе пабываў, каб упэўніцца, што даручэнне развіваць вытворчасць айчынных боепрыпасаў выконваецца.

Беларусь гатова да любога развіцця падзей і без ваганняў адкажа на агрэсію. Але як бы не напальвалася сітуацыя вакол, Мінск заўсёды шле міралюбны меседж на знешні контур. Пра вайну і мір - рэпартаж Наталлі Брэвус (відэа).