Дыяспара беларусаў замежжа прыбыла ў Мінск на культурныя стажыроўкі

18 марта 2024

Дыяспара беларусаў замежжа прыбыла ў Мінск.

Культурныя стажыроўкі для кіраўнікоў замежных беларускіх калектываў праходзяць штогод. Іх мэта - захаванне і перадача нацыянальнай культурнай ідэнтычнасці народа. Сёлета фармат вузкаспецыялізаваны. Вывучэнне беларускай культуры будзе праходзіць паэтапна. На першай тыднёвай стажыроўцы ў цэнтры ўвагі будуць беларускія традыцыйныя рамёствы.

Да нас прыбылі ўдзельнікі з розных краін, у тым ліку Арменіі, Казахстана, Латвіі, Эстоніі, Узбекістана і Расіі.

Праграму мерапрыемстваў культурнай стажыроўкі абмеркавалі сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі. Стажоры адправяцца па рэгіёнах краіны, наведаюць шэраг вытворчасцяў. Таксама ў праграме наведванне знакавых гістарычных мясцін, у тым ліку мемарыяльнага комплексу "Хатынь". У планах і сустрэча з міністрам культуры Беларусі Анатолем Маркевічам.