Абсалютнае лідарства

12 мая 2017

Беларускія спартсмены трыумфальна завяршаюць чэмпіянат свету па муай-тай і выйграюць у агульнакамандным заліку. Сёння - у заключны дзень спаборніцтваў - фінальныя баі ў мужчын праводзілі 6 беларусаў. Пяцёра з іх здабылі залатыя медалі. Яшчэ 2 узнагароды вышэйшай пробы - у спаборніцтве ў жанчын.

Сакчай Тапсуван, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі муай-тай: "Дзякуй усім арганізатарам чэмпіянату свету, пачынаючы ад Міністэрства спорту і федэрацыі, заканчваючы валанцёрамі. Я здзіўлены ўзроўнем правядзення турніру. Здзіўлены таму, што штодня беларусы прыходзілі на арэну і падтрымлівалі спартсменаў - і тых, хто перамагаў, і тых, што прайгралі. Ваш чэмпіянат стане прыкладам для будучых спаборніцтваў".

У суме ў скарбонцы беларусаў 9 залатых медалёў, 6 срэбных і 5 бронзавых узнагарод.