8-ы этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў Халменколене

15 марта 2018

Сёння ў нарвежскім Халменколене стартуе 8-ы этап Кубка свету па біятлоне. Нашы спартсмены прымаюць удзел у дзвюх гонках.

У жаночым спрынце Надзея Пісарава пойдзе на дыстанцыю 14-й. Дар'я Домрачава - 29-я, 51-я - Надзея Скардзіна, Дзінара Алімбекава - 80-я. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 13:50. А ў 16:35 спрынтарская гонка сярод мужчын. Чацвёра беларусаў прымаюць удзел: 29-ы - Сяргей Бачарнікаў, 48-ы - Раман Ялётнаў, 59-ы - Антон Смольскі і 87-ы - Максім Варабей. 8-ы этап Кубка свету ў Халменколене падоўжыцца да 18 сакавіка.