8 наймацнейшых тэнісістак планеты сабраліся ў Стамбуле

22 октября 2013
Сярод іх і Вікторыя Азаранка. Яны вызначаць пераможцу выніковага турніру года Жаночай тэніснай асацыяцыі. На ўрачыстай цырымоніі дзяўчаты былі ў дызайнерскіх уборах, а жэрабя падзяліў іх на дзве групы - чырвоную і белую. Вікторыя Азаранка згуляе ў белай групе з Аленай Янкавіч, Сарай Эрані і Лі На. Першы матч беларуска правядзе сёння супраць італьянкі Эрані. Пачатак паядынку ў 17:00. Новы спартыўны тэлеканал Белаусь 5 пакажа гэтую гульню ў прамым эфіры, а Беларусь 2 - у запісе ў 0 гадзін 25 хвілін.