У Лісабоне адбылася жараб'ёўка будучага музычнага шоу Еўропы

29 января 2018

Беларусь на "Еўрабачанні" выступіць у першай частцы першага паўфіналу, які прызначаны на 8 мая. Разам з прадстаўніком Беларусі будуць выступаць выканаўцы з Балгарыі, Літвы, Албаніі, Чэхіі, Бельгіі, Ісландыі, Азербайджана, Ізраіля, Эстоніі, Швейцарыі, Фінляндыі, Аўстрыі, Ірландыі, Арменіі, Кіпра, Харватыі, Грэцыі і Македоніі.

Другі паўфінал адбудзецца 10 мая, барацьбу за выхад у фінал у ім павядуць артысты з 18 краін. Яго фінал прызначаны на 12 мая. Беларускі прадстаўнік на песенным конкурсе будзе абраны 16 лютага.