У Салігорску ўпершыню пачалі практыкаваць віндсёрфінг

8 февраля 2017

Марознае і ветранае надвор'е - самае прыдатнае для аматараў зімовага віндсёрфінга. У Салігорску ўпершыню пачалі практыкаваць такі незвычайны від спорту.Для манеўравання ветразем і слізгання спартсмены-аматары выбралі ледзяное покрыва гарадскога вадасховішча. Дарэчы, платформу для перамяшчэння па замерзлай воднай гладзі мужчыны зрабілі самастойна. Дошка для зімовага віндсёрфінга нагадвае сукупнасць інвентара адразу для некалькіх відаў спорту.

Ветразь жа стандартны для воднага віндсёрфінга. Мачта памерам да 5 метраў злучаецца з дошкай для слізгання пры дапамозе гнуткага шарніра. Кіруюць такім паветраным механізмам нагамі і нахілам ветразя.