17 медалёў у паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні на чэмпіянаце свету ў Мехіка

7 декабря 2017

17 медалёў на рахунку паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Мехіка. 10 узнагарод залатыя, шэсць сярэбраных і адна бронзавая. Ігар Бокі перамог на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Уладзімір Ізотаў стаў першым на дыстанцыі 100 метраў брасам. Планетарнае першынство завершыцца 7 снежня.