Песенны флэшмоб "Мы адзіныя" напярэдадні Дня адзінства наладзілі ў Брэсце

16 сентября 2021

Песенны флэшмоб напярэдадні Дня адзінства наладзілі ў Брэсце: дзясяткі чалавек выстраіліся ў форме літар, і з вышыні птушынага палёту можна было прачытаць словы "Мы адзіныя". Акцыю расфарбавалі ў колеры нацыянальнага флага: у руках удзельнікаў былі чырвоныя і зялёныя паветраныя шары. Да флэшмобу далучыліся і выпадковыя прахожыя. Усе разам праспявалі гімн Беларусі, а затым "Сэрца беларуса", "Прыязджайце да нас у Беларусь" і іншыя песні аб любові да Радзімы. 

Заўтра ў гонар свята ў вобласці пройдуць канцэрты і памятныя акцыі. А ўваход ва ўсе брэсцкія музеі будзе вольным.