Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію

16 декабря 2015

Напярэдадні прайшлі перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з расійскім лідарам. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін. Адна з асноўных тэм - эканоміка. З-за ваганняў на валютных рынках узаемны тавараабарот за 9 месяцаў знізіўся да 20 з паловай мільярдаў долараў. Гэта на 27% менш за леташні. Тым не менш, аб'ём расійскіх інвестыцый у Беларусь - больш як 60 мільярдаў долараў. Прэзідэнты падрабязна абмеркавалі і пытанні роўнага доступу беларускіх тавараў на расійскі рынак. Уладзімір Пуцін выказаў падтрымку Мінску ў гэтым плане. Лідары надалі ўвагу таксама міжнароднаму парадку дня. У тым ліку сітуацыі ва Украіне, на Блізкім Усходзе.

Па выніках перамоў у пашыраным саставе Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі сумесную заяву. У прыватнасці, Беларусь і Расія дамовіліся скаардынаваць намаганні ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе па стварэнні дадатковых умоў для росту ўзаемнага гандлю.