Гомельскі абласны суд прыгаварыў да выключнай меры пакарання

19 мая 2016

Да выключнай меры пакарання - расстрэлу - Гомельскі абласны суд прыгаварыў сёння мясцовага жыхара. Мужчына згвалтаваў і забіў дзвюх дзяўчат. Абедзве ахвяры былі яго калегамі па працы. Яны добра ведалі падсуднага і добраахвотна селі да яго ў машыну. Адну з дзяўчат - Алесю Панцялееву - ён забіў у 2014 годзе ў дзень яе нараджэння. Другая ахвяра - Аляўціна Машурыкава знікла амаль праз год. Кожнае злачынства мужчына здзяйсняў 15 ліка. Целы выявілі ў лясным масіве, экспертыза паказала, што дзяўчаты былі згвалтаваныя. Злачынец абвінавачваўся па пяці артыкулах. Судовыя слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Мужчына ўжо быў судзімы за разбой. Пагражаючы нажом, ён выкраў у дзяўчыны грошы. Праўда, з пакладзеных трох гадоў адседзеў паўтара года, выйшаў датэрмінова з заменай пакарання на мякчэйшае - выпраўленчыя працы.