Завяршылася Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

24 апреля 2018

Галоўная падзея дня і палітычная падзея года - Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Толькі што завяршылася прамая трансляцыя з Авальнай залы. Кіраўнік дзяржавы традыцыйна падвёў своеасаблівыя вынікі жыцця краіны за год, што прайшоў з моманту папярэдняга Паслання, расставіў акцэнты і абазначыў прыярытэты.

Узняты цэлы пласт пытанняў, якія датычацца знешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі, сацыяльных стандартаў. У прыватнасці, беларускі лідар падкрэсліў: час планава-размеркавальнай эканомікі беззваротна мінуў. Сёння трэба ўзмоцнена змагацца за рынкі збыту і краіне патрэбныя разумныя сучасныя кіраўнікі.

Кіраўнік дзяржавы жорстка выказаўся аб карупцыі. У краіне створаны дзейсныя механізмы барацьбы з гэтым злачынствам, якоя пагібельным чынам уплывае на эканоміку. На думку Прэзідэнта, хабарніцтва здольнае падарваць аснову любой дзяржавы. Менавіта яно стварае глебу для росту ценявой эканомікі і падрывае давер людзей да дзяржавы. У Беларусі не павінна быць месца карупцыі.

Падрабязнасці Паслання Прэзідэнта да народа і парламента ў нашых наступных выпусках. Тэлеверсію звароту пакажуць усе беларускія тэлеканалы сёння а 9-й гадзіне вечара. У сувязі з гэтым "Панарама" выйдзе ў эфір у 20:30.