Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня

27 апреля 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў сваю згоду адносна даты правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў - гэта 11 верасня.

Сёння ў Палацы Незалежнасці на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалі пытанні ўдасканалення выбарчага працэсу. Плануецца, што сама перадвыбарная кампанія пачнецца на 3 дні раней лімітавага тэрміну, а менавіта - 7 чэрвеня. А ўжо на наступны дзень Цэнтральная камісія зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў і межы выбарчых акруг. Па меркаванні Кіраўніка дзяржавы, маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў дэмакратычнай і спакойнай сітуацыі.

Па выніках нарады, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падзялілася з журналістамі падрабязнасцямі. Па традыцыі для назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі будуць запрошаны місіі СНД і АБСЕ. А частка рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ будзе ўлічана пры правядзенні гэтай выбарчай кампаніі.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у адзін тур, а пераможцаў вызначыць прынцып адноснай большасці. Сёння ўжо ўсе абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы ўзгаднілі з ЦВК апісанні выбарчых акруг. Падчас перадвыбарнай агіткампаніі могуць быць скарыстаныя толькі асабістыя фінансавыя фонды кандыдатаў. Іх памер - да тысячы базавых велічынь, і на сёння гэта 210 мільёнаў рублёў. Як і падчас прэзідэнцкай гонкі, грошы можна расходваць на лістоўкі і плакаты. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - увечар у "Панараме".