Тэлеканал "Беларусь 2" адсвяткаваў новы год у сваёй біяграфіі

28 августа 2015

І сёння ў сценах Белтэлерадыёкампаніі адбылася прэзентацыя яго новага сезона, які стартуе 1 верасня.

Такім чынам, "Беларусь 2" робіць стаўку на моладзевае вяшчанне. У сетцы праграм пераважаюць забаўныя шоу, пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы, скетч-шоу. Днямі адбылася прэм'ера інтэрактыўнага праекта "Пін-код", дзе ў гледача ёсць шанц паказаць аўтарскі відэаролік або зрабіць рэпартаж на хвалюючую тэму.

Наталля Марынава, дырэктар тэлеканала "Беларусь 2": "Мы хочам, каб глядач не проста глядзеў наш тэлеканал, а ўдзельнічаў у яго стварэнні. Усе праекты, якія выходзяць на тэлеканале "Беларусь 2", беларускай вытворчасці, іх можна карэктаваць, можна ўносіць свае прапановы, змяненні і стаць рэальным стваральнікамі гэтых праектаў".

Таксама з гэтага сезона тэлевізійная публіка можа фарміраваць праграму перадач, выбіраць фільмы для эфіру. А зусім хутка на "Беларусь 2" - прэм'ера рэаліці-шоу "Панаехалі". За тры тыдні на адрас галоўнага медыяхолдынга краіны прыйшло 900 анкет. Хто аказаўся сярод шчасліўчыкаў, даведаемся ўжо ў верасні.