Важная палітычная падзея года - 31 сакавіка Лукашэнка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента

30 марта 2023

31 сакавіка а 11-й гадзіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента.

Гэта важная палітычная падзея года, бо ў Пасланні - галоўныя ідэі і напрамкі развіцця нашай краіны, асаблівасць моманту для беларусаў. Прагучаць выразныя меседжы ад лідара і для краіны, і для свету: якія нашы мэты і каштоўнасці, які наш шлях. Усё самае галоўнае ў палітыцы і жыцці.