У Вене праходзяць перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы і Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі

12 ноября 2019
Апошнія некалькі гадоў адзначаліся палітычным уздымам у двухбаковых адносінах. Ды і ў эканоміцы пазітыўныя тэндэнцыі. Аўстрыя заўсёды падтрымлівала нас на еўрапейскім кірунку. Эксперты аднадушныя ў тым, што менавіта з Вены адкрываецца новая старонка ў адносінах Беларусі з Еўрасаюзам. Сёння дзень будзе насычаны перамовамі. Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі. Пасля наш Прэзідэнт далучыцца да працы аўстрыйска-беларускага бізнес-форума.