У шасі самалёта авіякампаніі Air France знайшлі труп мужчыны

12 января 2016

Надзвычайнае здарэнне ў французскім аэрапорце Арлі. У шасі самалёта авіякампаніі Air France знайшлі труп мужчыны. Яго асоба пакуль не высветленая. Паветранае судна выконвала рэйс з бразільскага Сан-Паўлу. Цела знайшлі падчас абслугоўвання лайнера. Жандары высвятляюць, як чалавек змог патрапіць у шасі самалёта. Улады гавораць, што часцей за ўсё да такіх метадаў звяртаюцца нелегалы, каб патрапіць у Еўропу.