Прэзідэнт Беларусі: Сёння запатрабавана якасная журналістыка з глыбокай аналітыкай

10 апреля 2018

Аб сучасным тэлебачанні і ролі сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці беларусаў. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сценах найбуйнейшага медыяхолдынга краіны - Белтэлерадыёкампаніі -сустракаецца з кіраўнікамі і калектывамі вядучых дзяржаўных СМІ.

Тэлестудыя "600 метраў" (дарэчы, самая вялікая ў краіне) ператварылася ў адкрытую студыю. Тут размясціліся 140 журналістаў. Кіраўнік дзяржавы заклікаў да адкрытага і шчырага дыялогу без закрытых тэм. І падкрэсліў: роля журналісцкага слова ў сучасным свеце набывае асаблівы сэнс. Запатрабавана якасная журналістыка з глыбокай аналітыкай. Задача аўтараў - фарміраваць канструктыўную грамадскую думку.