У Маскве адбыўся Парад Перамогі

28 июня 2020
Да тэмы агульнай Вялікай Перамогі.  Подзвіг нашых герояў успаміналі на гэтым тыдні і ў Маскве. Там, нарэшце, адбыўся Парад Перамогі. Пандэмія ўнесла карэкцівы, таму святкаванне 9 Мая ў Расіі ў выніку было вырашан перанесці на 24 чэрвеня. Да таго ж дата таксама гістарычная. Менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму ў сталіцы Расіі адбыўся першы Парад Перамогі. Па Краснай плошчы маршыравалі тыя, хто разграміў фашыстаў. Па запрашэнні Уладзіміра Пуціна ў Маскву Аляксандр Лукашэнка прыляцеў разам са сваёй сям'ёй. Быць у гэты святы дзень побач - проста доўг. Вернасць традыцыі і подзвігу пакалення пераможцаў. 

Уклад у Вялікую Перамогу ўнеслі розныя рэспублікі - збавенне ад карычневай чумы каштавала жыццяў 30 мільёнам чалавек, і святой гэта дата стала для розных краін. Гэтым разам на Краснай плошчы чаканілі крок 14 тысяч вайскоўцаў. Гледачы ўбачылі амаль 4 сотні адзінак сухапутнай і авіяцыйнай тэхнікі. Апроч расійскіх вайскоўцаў у Парадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 дзяржаў. У тым ліку па бруку прамаршыравала рота ганаровай варты нашай краіны.

Зноў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін убачацца літаральна на днях. Расійскі лідар запрасіў нашага Прэзідэнта на адкрыццё мемарыяла Савецкаму салдату пада Ржэвам. Свой уклад у будаўніцтва помніка ўнесла і Беларусь. І як сказаў сам Кіраўнік беларускай дзяржавы, зараз ідзе рэвізія прэзідэнцкіх графікаў, каб знайсці момант і там жа абмеркаваць з Прэзідэнтам Расіі некаторыя пытанні далейшага супрацоўніцтва.