У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць штомесячны цыкл лекцый-канцэртаў

10 апреля 2024

Аб музычных традыцыях не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць штомесячны цыкл лекцый-канцэртаў. Слухачы пазнаёмяцца з беларускай музыкай праз прызму гісторыі еўрапейскай.

Такая музычная сустрэча адбудзецца 10 красавіка. Гаварыць будуць аб "Камерна-інструментальных жанрах у беларускай кампазітарскай творчасці". Гэты курс музычнага "лікбезу" - ініцыятыва музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Наступнае мерапрыемства цыкла лекцый-канцэртаў запланавана на 8 мая.