На адрас Прэзідэнта Беларусі працягваюць паступаць віншавальныя пасланні

8 июля 2015

На адрас Прэзідэнта Беларусі працягваюць паступаць віншавальныя пасланні ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, замежных палітычных, грамадскіх дзеячаў з нагоды Дня Незалежнасці. Са святам Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ павіншавалі прэзідэнты Алжыра, Германии, Грэцыі, Італіі, Лаоса, Кот-д'Івуара, Румыніі, Сірыі, Турцыі, Францыі, Эквадора, каралі Іарданіі, Марока, Саўдаўскай Аравіі, Тайланда, а таксама султан Амана і эмір Катара. Лідары шэрагу еўрапейскіх дзяржаў у сваіх віншавальных пасланнях адзначылі ролю Беларусі ў арганізацыі перамоў, якія датычацца крызісу ва Украіне. У прыватнасці, прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк у гэтай сувязі падкрэсліў, што гатовасць Беларусі падтрымліваць сумесныя еўрапейскія намаганні па захаванні бяспекі і міру на кантыненце заслугоўвае прызнання.