У адрас беларускага лідара пачалі паступаць шматлікія віншаванні

2 июля 2015

Ужо заўтра Беларусь адзначыць галоўнае свята ў гісторыі краіны. І сёння ў адрас беларускага лідара пачалі паступаць шматлікія віншаванні. Аляксандра Лукашэнку павіншавалі лідары краін СНД, Кітайскай Народнай Рэспублікі, старшыня Дзяржсавета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, каралева Вялікабрытаніі, кароль Швецыі, імператар Японіі, прэзідэнты В'етнама, Егіпта, Індыі, Інданезіі, Ірландыі, М'янмы, Палесціны, Рэспублікі Карэя, Сербіі, Сінгапура, Швейцарыі і Шры-Ланкі. Віншаванні беларускаму лідару накіравалі таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Генеральны сакратар ААН.