На адрас Аляксандра Лукашэнкі з нагоды дня нараджэння прыходзяць шматлікія пасланні

31 августа 2020
Прэзідэнт Беларусі сёння прымае віншаванні. На адрас Аляксандра Лукашэнкі з нагоды дня нараджэння прыходзяць шматлікія пасланні і тэлефонныя званкі. 

Сярод замежных калег, якія павіншавалі асабіста ў тэлефоннай размове, -  прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Карыстаючыся выпадкам, лідары краін таксама прадметна абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва як на двухбаковым трэку, так і ў фармаце інтэграцыйных структур. Абмеркавалі і актуальныя пытанні.

Віншавальнае пасланне паступіла ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які адзначыў, што ў цяперашні час кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца ў найлепшым перыядзе развіцця ў гісторыі.

Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння таксама павіншавалі лідары Узбекістана, Азербайджана, Егіпта, а таксама кіраўнікі Венесуэлы і Туркменістана. Свае віншаванні адрасавалі першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а таксама іншыя высокія дзяржаўныя дзеячы і кіраўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, старшыні інтэграцыйных структур.

Цёплыя віншаванні ў асабістай размове па тэлефоне беларускаму лідару адрасавалі спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме Генадзь Зюганаў, а таксама кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Да шматлікіх віншаванняў далучыліся прадстаўнікі культуры і мастацтва, вядомыя спартсмены і грамадскія дзеячы Беларусі і Расіі.

Каманда Белтэлерадыёкампаніі таксама далучаецца да добрых слоў у адрас Аляксандра Лукашэнкі і з пажаданнямі мужнасці і стойкасці віншуе кіраўніка дзяржавы з днём нараджэння.