Павелічэнне складскіх запасаў абмяркоўвалі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы

16 июня 2013

Што рабіць з перапоўненымі складамі? Каб знайсці адказ на гэтае няпростае пытанне, у Прэзідэнта ў аўторак сабраліся ўсе: ад прэм'ера да дырэктараў тых самых прадпрыемстваў, чыя прадукцыя з канвеера паступае не ў продаж, а на задні двор завода, ператвараючыся для эканомікі ў мёртвы груз.


Алеся Высоцкая паспрабавала пачуць самыя розныя меркаванні.

Прадаць - накшталт бы прадалі, а склад не разгрузілі. Прыкладна так можна ахарактарызаваць карціну на Аршанскім мясакансервавым заводзе, дзе не так даўно сваю прадукцыю нібы адгрузілі мясакамбінату ў Віцебску. Пры гэтым і тавар застаўся на месцы, і грошай не дадалося.


У тлумачэннях нашай здымачнай групе адмовілі. Але пасля ўмяшання спецыялістаў Дзяржкантролю і таго, як гэты прыклад стварэння толькі бачнасці разгрузкі складоў быў агучаны на нарадзе ў Прэзідэнта, сітуацыю вельмі хутка выправілі. Грошы, хоць і праплочаныя, але пытанне для нас, напрыклад, ды і Дзяржкантролю таксама - засталася адкрытым: навошта Віцебскаму мясакамбінату чужыя кансервы. Арыгінальная схема рэалізацыі прадукцыі.


Рост складскіх запасаў у наяўнасці - пачаў нараду Кіраўнік дзяржавы. І трэба знайсці аб'ектыўныя прычыны, якія стрымліваюць якасны эканамічны рост прамысловасці. І ўступленне Расіі ў СГА не апраўданне. У Еўропе, дарэчы, паводле прагнозу, апублікаваным на сайце Еўракамісіі, скарачэнне ВУП чакаецца адразу ў 17-ці краінах.

Відавочна, што аб'ектыўныя прычыны запаволення тэмпаў росту прамысловай вытворчасці ў нашай краіне, аб якіх сёння гавораць эксперты, - а менавіта, гэта запаволенне тэмпаў росту ў цэлым сусветнай эканомікі, выявілі і застарэлыя праблемы прадпрыемстваў. Рынак пашыраецца павольна, а на асобных заводах, ён сёлета і значна павузіўся.

Урад шукае шляхі рашэння праблемы. І адказ на нарадзе трымалі ўсе - ад прэм'ера і міністраў да кіраўнікоў прадпрыемстваў. Прэм'ер-міністр лічыць, што ў прамысловасць трэба ўкладваць больш сродкаў, каб захаваць статус прамысловай краіны, якая ўстойліва адну трэць свайго ВУП фарірмуе за кошт індустрыі. Патрэбныя і новыя рынкі, але паралельна варта ўдасканальваць таксама сістэму экспартнага гаранту, страхавання і лізінгу.

Праблемай застаецца дэбітарская запазычанасць. Гэта значыць, што прадукцыю прадалі, а грошай не атрымалі. Як захаваць гнуткасць і пры гэтым не выпусціць выгаду - таксама пытанне. На некаторых прадпрыемствах, каб заставацца на плыву і не страчваць кліента, ідуць на сістэму скідак. Дарэчы, там, дзе пад гнуткасцю разумеюць добры маркетынг - сітуацыя са складскімі запасамі іншая. Як і прадукцыя машынабудавання, беларуская малочка заўсёды была ў лідарах па экспарце.

Аб тым, што спажыўца сёння трэба браць не толькі коштам, а менавіта якасцю - гаворыць нам і кандыдат эканамічных навук Таццяна Вярцінская. Плюс вытворца становіцца не такім уразлівым, калі ў яго шырокі рынак збыту і ёсць магчымасць манеўру. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў бесперапынна інфармаваць яго аб дынаміцы сітуацыі: як ідзе продаж тавараў, як напаўняецца ўнутраны рынак.