Беларусь прыме ўдзел у дыскусіях 74-й сесіі Генасамблеі ААН

24 сентября 2019

У Нью-Ёрку Беларусь прыме ўдзел у агульных дыскусіях на 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Наша дэлегацыя, якую ўзначальвае міністр замежных спраў Уладзімір Макей, наведае палітычны форум па ўстойлівым развіцці, канферэнцыю па садзейнічанні ўступленню ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, а таксама спецпасяджэнне  з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі. Акрамя таго, пазіцыя Мінска прагучыць на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета Бяспекі аб ролі супрацоўніцтва ААН з рэгіянальнымі арганізацыямі ва ўмацаванні  міру.