Тэма падрыхтоўкі саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД была працягнутая на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з Сяргеем Румасам

2 октября 2014

Тэма падрыхтоўкі саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, які адбудзецца 10 кастрычніка, была працягнутая на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй праўлення беларускага Банка развіцця, прадстаўніком Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргеем Румасам. Парадак дня пасяджэння сфарміраваны, ён налічвае 13 пытанняў. Яшчэ адно даручэнне Прэзідэнта Сяргею Румасу - ужо як кіраўніку Беларускай федэрацыі футбола - звярнуць сур'ёзную ўвагу на гульню нацыянальнай зборнай.


10 кастрычніка ў Мінску прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі, акрамя пытанняў у фармаце Садружнасці, абмяркуюць і пазіцыю Арменіі. Уступленне рэспублікі ў Мытны саюз практычна ўзгодненае, і можна чакаць, што ўжо ў наступную пятніцу Арменія ўвойдзе ў яго склад.


Размова сёння ішла не толькі аб інтэграцыйных працэсах. Чарговае даручэнне Аляксандра Лукашэнкі Банку развіцця - больш жорстка ставіцца да спагнання пратэрмінаваных крэдытаў.


Сяргей Румас далажыў Прэзідэнту і аб выніках працы Банка развіцця за 9 месяцаў гэтага года, а таксама крыніцах прыцягнення рэсурсаў.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя