У Мінску прайшоў першы ў гісторыі двухбаковых адносін беларуска-аманскі бізнес-форум

20 сентября 2016

Сярод удзельнікаў - 40 найбуйнейшых прадстаўнікоў дзелавых колаў султаната і каля 80 прадпрымальнікаў Беларусі. Напярэдадні адбылася сустрэча Прэзідэнта з аманскай бізнес-элітай. Госці таксама наведалі шэраг беларускіх прадпрыемстваў. Асноўныя сферы інтарэсаў - інвестыцыі, здабыча і перапрацоўка нафты і газу, банкаўская справа, будаўніцтва, IT і машынабудаванне.

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Ужо першыя пастаўкі мазаўскага аўтобуса паступілі. Цікавасць да муніцыпальнага класа аўтобусаў ёсць. Магу апярэдзіць, што на выхадзе пастаўкі "Амкадора" - дарожна-будаўнічай тэхнікі. Сёння яшчэ будуць перамовы і з БелАЗам, і з іншымі нашымі прамысловымі прадпрыемствамі. Сёння ёсць цікавасць у нашых аманскіх партнёраў інвеставаць у сумесныя вытворчасці ў Беларусі прадуктаў харчавання".

Дзелавыя колы Амана разлічваюць і на рэалізацыю інфраструктурных праектаў у Беларусі, рознічны гандаль і наладжванне кантактаў у сферы турызму.