Тэма гібелі салдата ў Пячах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Кіраўніка дзяржавы

13 октября 2017

Пасля заканчэння нарады з прадстаўнікамі сілавых структур у Прэзідэнта журналісты пацікавіліся ў прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі, ці закраналася на нарадзе сітуацыя вакол гібелі салдата ў Пячах. Як заявіла Наталля Эйсмант, гэтая тэма, зразумела, абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Адказным асобам Прэзідэнт даручыў разабрацца ў сітуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да драбнюткіх падрабязнасцяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Кіраўніку дзяржавы літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Пазіцыя Прэзідэнта ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых ад адказнасці не сыдзе.

Нагадаем, цела 21-гадовага радавога Аляксандра Коржыча было знойдзена 3 кастрычніка ў воінскай часці ў Пячах. Зараз у рамках расследавання правяраюцца ўсе магчымыя версіі аб прычынах і акалічнасцях здарэння. Узбуджана крымінальная справа.