Святочныя парады прайшлі ў Гомелі і Віцебску

3 июля 2018

Святочны марафон у Гомелі адкрыла ўрачыстае шэсце па вуліцы Савецкай. У калоне прайшлі працоўныя калектывы, спартсмены, творчая моладзь і кіраўніцтва рэгіёна. Ганаровае месца - ветэранам. Навінка гэтага года - шэсце ператварылі ў перасовачную прэзентацыю. Удзельнікі парада ажывілі вядомыя аб'екты прампрадпрыемстваў, інсцэніравалі рабочы працэс, адлюстроўваючы працоўныя будні і святы сваіх калектываў. Усяго ўдзельнікамі парада сталі 20 тысяч чалавек.

А ў Віцебску маляўнічай падзеяй Дня Незалежнасці стаў парад ваеннай тэхнікі і святочнае шэсце. Шматтысячная калона прайшла па цэнтральнай вуліцы да плошчы Перамогі. Тут ля помніка ў гонар савецкіх воінаў адбыўся мітынг. Кветкі сёння ўсклалі і да бюста Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава. Вечарам на галоўнай плошчы Віцебска адбудзецца вялікі святочны канцэрт "За моцную і квітнеючую Беларусь". Тут жа тысячы жыхароў і гасцей горада спяюць гімн разам.