Тактыку процідзеяння рэвалюцыйнаму сцэнарыю абмяркоўвалі ў Цэнтры стратэгічнага ўпраўлення

15 августа 2020
Тактыку процідзеяння рэвалюцыйнаму сцэнарыю сёння абмяркоўвалі ў Цэнтры стратэгічнага ўпраўлення Міністэрства абароны.

Прэзідэнт: Нам не патрэбныя ніякія замежныя ўрады, ніякія пасрэднікі

Прысутнічалі члены Саветы бяспекі і кіраўніцтва арміі. Размова з людзьмі ў пагонах надзённая і прынцыповая - на парадку пытанні  бяспекі краіны і супрацьстаяння спробам расхістаць становішча звонку. Закрануў галоўнакамандуючы і ўнутрыпалітычную сітуацыю.

А. Лукашэнка перасцерагае ад пагроз у адрас вайскоўцаў, праваахоўнікаў і іх сямей

Ствараецца ўражанне, што апаненты ўлады паміж сабой не могуць разабрацца ў гэтых загранічных структурах, наперабой з-за мяжы прапаноўваючы нібы найлепшыя варыянты для беларусаў. У краіне і без такой "дапамогі" хапае сіл і сродкаў, каб не дапусціць дэстабілізацыі. Катэгарычна Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб пагрозах, якія гучаць сёння не толькі ў адрас вайскоўцаў, праваахоўнікаў, але іх сем'яў. Ідзе націск на настаўнікаў, медыкаў, журналістаў. Пагражаюць нават іх родным. Такая інфармацыя паступае галоўнакамандуючаму. Гэта недапушчальна. Ва ўлады ў цэлым і вайскоўцаў у прыватнасці досыць рэсурсаў, каб абараніць людзей і захаваць бяспеку нашай краіны. 

Аб сітуацыі вакол Беларусі

У Мінабароны прэзідэнту было дакладзена аб сітуацыі, якая складаецца вакол Беларусі. Спецыялісты ўзброеных сіл канстатуюць нарошчванне ваеннага кампанента ля нашых заходніх меж.
Польшча 
У  суседняй Польшчы разгорнутыя вучэнні НАТА  Defender-Europe пад кіраўніцтвам ЗША. На палігон у Драўска-Паморске прыбылі больш як 500 салдат амерыканскай кавалерыі і 70 амерыканскіх бранетанкавых часцей. А неўзабаве на тэрыторыю Польшчы будуць перадыслакаваныя да паўтары тысяч вайскоўцаў ЗША з Германіі. 
Латвія 
У Латвіі шматнацыянальная батальённая група НАТА пад кіраўніцтвам Канады дыслакаваная ў населеным пункце Кадага. Баявая авіяцыя альянсу размяшчаецца на аэрадроме ў Ліелвардзе. Яшчэ ля мяжы з Беларуссю знаходзяцца тры латвійскія ваенныя палігоны, якія сілы НАТА выкарыстоўваюць для вучэнняў. 

А. Лукашэнка: Расія пры першым запыце акажа ўсебаковую дапамогу па захаванні бяспекі Беларусі 

Сітуацыю на знешнім контуры прэзідэнт сёння абмеркаваў і ў тэлефоннай размове са сваім калегам Уладзімірам Пуціным. Саюзнікі разам гатовыя рэагаваць на любую знешнюю агрэсію.

Прэзідэнт: Захаваць краіну - іншай мэты няма!

На фоне беспрэцэндэнтнага націску звонку і сітуацыі, якая складаецца ўнутры краіны, прынцыпова важна не дапусціць сур'ёзнага нагнятання становішча, захаваць бяспеку нашых грамадзян. У цэнтры стратэгічнага ўпраўлення прагучаў грунтоўны даклад па ўсіх кірунках. Канстатаваная гатоўнасць рэагаваць на выклікі, якія існуюць.