Справядлівасць - асноўны крытэрый працы Адміністрацыі Прэзідэнта

18 октября 2018

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду з галоўным палітычным штабам краіны. Сфера ідэалогіі павінна функцыянаваць больш сістэмна, а для яе спецыялістаў важна ўмець працаваць з насельніцтвам, разумець праблемы людзей, дакладна і дзейсна адказваць на ўсе выклікі.

Таксама сярод найважнейшых напрамкаў працы Адміністрацыі Прэзідэнта пастаяннае ўдасканаленне кадравай палітыкі на ўсіх узроўнях, падтрыманне выканальніцкай дысцыпліны і кантроль за выкананнем рашэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.