Пытанні знешняй палітыкі сталі галоўнай тэмай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком МЗС

18 октября 2018

Пытанні знешняй палітыкі краіны сёння сталі галоўнай тэмай на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Разгледжаны стан спраў у знешнеэканамічнай дзейнасці і графік маючых адбыцца міжнародных сустрэч. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, каб рост экспарту па выніках года адзначаўся па ўсіх краінах, з якімі супрацоўнічае Беларусь. Даручана правесці неабходную работу з кожным суб'ектам гаспадарання, а таксама з рэгіёнамі, якія павінны забяспечваць рост знешняга гандлю ў рамках даведзеных заданняў. Па выніках года будзе дадзена прынцыповая ацэнка ўкладу кожнага работніка ў дасягненне канчатковага выніку - нарошчванне экспартных паставак.

Падчас сустрэчы Прэзідэнту было даложана і аб шэрагу аспектаў, якія звязаны з узаемаадносінамі з ЕС. Таксама абмеркавалі маючы адбыцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Ён пройдзе 25-26 кастрычніка ў Гомелі.

Закранулі парадак дня сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яе прыме Мінск напрыканцы кастрычніка. Уладзімір Макей адзначыў, што канферэнцыя збярэ шырокае кола ўдзельнікаў. Яе лейтматывам стануць пытанні рэгіянальнай бяспекі.