Саюзная дзяржава паскарае інтэграцыю ў рамках АЭП і СНД

14 июня 2013

Саюзная дзяржава ўмацоўвае партнёрскія адносіны не толькі паміж Беларуссю і Расіяй, але і паскарае інтэграцыю ў рамках АЭП і СНД. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са Старшынёй Дзярждумы Расіі Сяргеем Нарышкіным. Прэзідэнт Беларусі перакананы, што вопыт Саюзнай дзяржавы будзе запатрабаваны як ніколі.


Сяргей Нарышкін у сваю чаргу падкрэсліў, што Расія высока ацэньвае ролю Беларусі ў развіцці інтэграцыйных працэсаў. І ў тым ліку, у рэалізацыі будучага маштабнага праекта - Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен запрацаваць да 2015-га.