Нарада ў Прэзідэнта па праблемных пытаннях эканамічнага развіцця краіны

26 февраля 2015

Ураду трэба займацца рэальнай вытворчасцю, а не сядзець у кабінетах. Прэзідэнт Беларусі правёў нараду, дзе абмеркаваў асабліва важныя пытанні эканамічнага развіцця краіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, разабрацца ў праблемах (а гэта ў першую чаргу перапоўненыя склады, слабыя продажы на экспарт і неразлікі з пастаўшчыкамі) дапаможа не пасіўнае чаканне ў кабінетах, а практычны ўдзел членаў урада і губернатараў у вырашэнні цяжкасцяў, што сёння склаліся ў асобных галінах эканомікі.

Падчас нарады прэм'ер-міністр краіны далажыў Кіраўніку дзяржавы аб планах урада па вырашэнні наяўных праблем. Па словах Андрэя Кабякова, на беларускую эканоміку вельмі адмоўна паўплывалі снежаньскі шок ад дэвальвацыі расійскага рубля і фактычнае сцісканне ўнутранага расійскага рынку. Таму галоўная задача сёння - аднавіць нармальную працу прамысловасці.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя