Аўтапарк Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы папоўніўся новымі "Джылі"

16 января 2019

Усяго набыта дваццаць два айчынныя аўтамабілі. У тым ліку і павышанай праходнасці. Службовы аўтатранспарт паступіць у падраздзяленні аховы вобласці, дзе наспела неабходнасць абнаўлення аўтапарка. Кастрычніцкі аддзел дэпартамента аховы горада Віцебска атрымае адразу пяць новых машын.

Пры куплі аўтамабіляў першым чынам улічваліся надзейнасць і хадавыя якасці.