Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Арменіі

2 июля 2020
Армен Саркісян таксама цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з маючым адбыцца Днём Незалежнасці. Акрамя гэтага, лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся меркаваннямі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армен Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна годна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захворванні.
Прэзідэнты таксама абмяняліся меркаваннямі па палітычных пытаннях, у тым ліку з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнага палітычнага становішча ў Арменіі. Абмеркавалі і рэалізацыю шэрагу двухбаковых праектаў. Так, канструктыўным стала ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій. 
Армен Саркісян у гутарцы з беларускім лідарам адзначыў карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы. Акрамя таго, Армен Саркісян падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за пазітыўнае рашэнне аб вылучэнні ўчастку для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.