Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана

25 июня 2019

Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўку будучага візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь. Ён запланаваны на другую палову тыдня. Чакаецца, што апроч афіцыйных мерапрыемстваў візіту лідар Таджыкістана наведае цырымонію закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.