Сітуацыю ў эканоміцы Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з кіраўніцтвам урада і Нацбанка

24 августа 2016

Андрэй Кабякоў і Павел Калаур напярэдадні далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця з пачатку года і сітуацыі на валютным рынку. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся і выкананнем паказчыкаў, якія вызначаныя ў матрыцы задач для вертыкалі ўлады. Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Сярод іх - праект па рэканструкцыі трасы Мінск-Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам.

У Савеце Міністраў бачаць пазітыў у тым, што ўдалося ўтрымаць інфляцыю. Меры Нацбанка дазволілі захаваць стабільнасць на валютным рынку. Згодна з прагнозамі рэгулятара, сітуацыя не зменіцца і да канца года. Прэзідэнта праінфармавалі аб праблемных пытаннях у працы прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка нацэліў урад на падтрымку насельніцтва. Так, ужо з кастрычніка пачне дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый для аплаты часткі камунальных плацяжоў пры іх перавышэнні вызначанай долі сукупнага прыбытку сям'і. На такую дзяржпадтрымку змогуць прэтэндаваць амаль 400 тысяч сямей.

І напярэдадні Прэзідэнт прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі. Аляксандр Канюк далажыў аб крымінагеннай сітуацыі. У цэлым колькасць злачынстваў за паўгода нязначна, але знізілася. Тэндэнцыя на памяншэнне назіраецца на працягу апошніх пяці гадоў. Лідара цікавіла эфэктыўнасць працы органаў пракуратуры пасля аптымізацыі. Таму сустрэча прайшла ў прысутнасці кіраўнікоў Савета бяспекі, Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю, Следчага камітэта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра.