Апекуном 2017-га будзе Вогненны Певень

31 декабря 2016

Паводле ўсходняга календара, апекуном 2017-га будзе Вогненны Певень. Ужо сёння шматлікія беларусы выбіраюць уборы з улікам прыхільнасцяў гэтай птушкі - яркія і запамінальныя! Фарміруюць меню без курыных страў і даведваюцца  пра звычкі навагодняга сімвала. Наш гомельскі карэспандэнт Вольга Халадовіч  напярэдадні свята таксама пастаралася пабольш даведацца пра гэтую птушку, каб заручыцца яе падтрымкай у наступным годзе.
У зімовым садзе гомельскага парку - сапраўдны ажыятаж. На гэта бадзёрае ку-ка-рэ-ку спяшаюцца і дарослыя, і дзеці. Каб паспець загадаць жаданне напярэдадні Новага года. Здзейсніць якое ў сілах новыя насельнікі палаца - певень і курыца рэдкай галандскай пароды. Пятруха і Кацюха  жаданні выконваюць не проста так. Спачатку іх абавязкова трэба залагодзіць - збожжам або зернем. І толькі потым загадаць самае запаветнае
 Акцыя "Загадай жаданне сімвалу новага 2017 года" - гэта цэлы рытуал. Побач з птушкамі - лісты для запісу і ўрна для пажаданняў. Гэтая пара, як і належыць гаспадарам надыходзячага года, трымаецца важна. Усім сваім выглядам даючы зразумець, што да пытання здзяйснецца жаданняў ставіцца сур'ёзна.
Вось так сімвал новага года - Вогненны Певень пароды брама  паказвае, хто тут галоўны. У гэтым доме - больш як 80 птушак самых розных парод. Чэмпіёны і падрасталае пакаленне. Гаспадары ўпэўніваюць: байцоўскі дух яны дэманструюць выключна на камеру. А у жыцці гадаванцы - сапраўдныя кампаньёны.
Дарэчы, спецыялісты гавораць, што певень - птушка з характарам. Таму і любіць людзей смелых і рашучых. Менавіта гэтыя якасці прынясуць іх уладальнікам поспех у новым 2017 годзе.