Сталічнае "Юнацтва" не пакідае шанцаў маладзечанскаму "Дынама" - 4:0

16 ноября 2018

Лідар сезона сталічнае "Юнацтва" не пакідае шанцаў у Маладзечне мясцоваму "Дынама" - 4:0, дзякуючы чаму з гульнёй у запасе адрываецца ў турнірнай табліцы ад салігорскага "Шахцёра" на чатыры балы, "гарнякі" напярэдадні саступілі "Нёману" 2:5. А вось "зубры" пакуль ідуць на пятым радку, сыход Артура Гаўруса істотна паўплываў на малюнак гульні дружыны Юрыя Файкова.