Са святам Вялікай Перамогі беларусаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка

9 мая 2019

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.

Дзявятага мая - свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны.

Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым.

У гэты святы для нас дзень шчыра жадаю ўсім дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі - міру і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка