З Днём Перамогі ўсіх беларусаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка

9 мая 2013

Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям'і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя Баграціён, Трасцянец і Хатынь - гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку. Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўжды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці - гаворыцца ў віншаванні.