З Днём Канстытуцыі суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі

15 марта 2016

"Менавіта Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарантам правоў і свабод грамадзян, залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі далейшага развіцця Беларусі. Безумоўна, наша агульная мэта - увасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну. Гэта асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.