Палац мастацтваў запрашае ў вандроўку па адметных мясцінах малой радзімы

11 июля 2018

Свае пошукі ідэнтычнасці прапануе ацаніць фотамастак Марына Бацюкова ў праекце "Рызомы". Карані, сям'я, мясціны і людзі – у работах адлюстравана усё, з чым асацыіруецца радзіма. Выстава складаецца з некалькіх частак. Акрамя чорна-белых і каляровых фотаработ, ёсць інтэрактыўная пляцоўка, дзе кожны можа пакінуць важныя для сябе словы, звязаныя з роднымі мясцінамі.

Арт-праект Марыны Бацюковай - шматгадовая праца. Натхніцца аўтэнтычнымі фотаздымкамі можна да 29 ліпеня ў Палацы мастацтваў