Прэзідэнт сустрэўся з паслом РФ у Беларусі Аляксандрам Сурыкавым

16 ноября 2015

Першы візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка мае намер здзейсніць у Расію.

Пра гэта сёння ішла гутарка падчас сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы з паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Беларускі лідар падзякаваў за запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам. Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Пасля гутаркі ў Кіраўніка дзяржавы Аляксандр Сурыкаў падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі сустрэчы. У прыватнасці, гаворка ішла аб развіцці беларуска-расійскіх адносін у кантэксце ўмацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі: "Абмяркоўваліся тэмы ўзаемаадносін эканамічных з РФ і ў рамках Еўразійскага праекта - ЕАЭС. І ў рамках Саюзнай дзяржавы, як нам задаць прыклад еўразійскай супольнасці на прыкладзе Саюзнай дзяржавы. Абмяркоўваліся пытанні маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Беларусі ў РФ. Абмяркоўвалася шмат лакальных тэм па розных кірунках, у першую чаргу, эканамічных".

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію стане ўжо восьмай сустрэчай лідараў сёлета. Па выніках 2014 узаемны тавараабарот дзвюх краін перавысіў 32 мільярды долараў, знізіўшыся з аб'ектыўных прычын на 5,5%. Нягледзячы на гэта, Масква для Мінска застаецца асноўным гандлёвым партнёрам і адным з галоўных інвестараў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя