Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову мяжы Рэспублікі Беларусь

19 января 2015

Бяспека на мяжы - найважнейшае пытанне дзяржаўнай палітыкі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт, падпісваючы рашэнне на ахову дзяржмяжы Беларусі ў 2015 годзе. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, як выконваюцца яго даручэнні па ахове дзяржмяжы, пастаўленыя перад урадам, Саветам бяспекі, Пагранкамітэтам і іншымі праваахоўнымі органамі. Гаворка ішла аб паляпшэнні працы органаў пагранічнай службы, павышэнні парадку ў прыгранічных зонах, а таксама супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і мясцовага насельніцтва, якое пражывае ў прыгранічных раёнах, у ахове нашых межаў.

Зацвярджаючы рашэнне на ахову дзяржмяжы, Прэзідэнт даў неабходныя даручэнні на бягучы год. Сістэму пагранбяспекі Беларусі трэба працягваць удасканальваць, адаптуючы яе да сучасных умоў.